У Маскве пры храме вялікамучаніцы Ірыны, настаяцелям якога з'яўляецца архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзмітрый, адкрыюць курсы па беларускай мове для дзяцей (з 14 гадоў) і дарослых. Заняткі будуць праходзіць кожную нядзелю.
Такую аб'яву ў інстаграме размясціла група маскоўскага храма вялікамучаніцы Ірыны.
Нагадаем, што архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый узначальвае прадстаўніцтва Беларускага экзархата ў Маскве.