ФК “Віцебск” спыніў серыю няўдач і набраў тры ачкі
Віцебскія футбалісты ў гасцях у мазырскай “Славіі” правялі матч 15-га тура. Перамога з мінімальным лікам (0:1) дазволіла “Віцебску” набраць тры балы і спыніць серыю няўдач.
Гол-прыгажун на 56-й хвіліне забіў Антон Матвеенка. Арцём Скітоў з правага фланга падаў у штрафную суперніка, а Антон ударам галавой з 11-метровай кропкі адкрыў лік. Пазней неблагі момант адзначыцца меў Сантас Дыега, але ўдар у яго не атрымаўся - і мяч пайшоў міма варот.
На 89-й хвіліне галоўны суддзя матча прызначыў пенальці ў вароты “Віцебска”, але, параіўшыся з лінейным арбітрам, адмяніў яго. Лік застаўся на карысць "Віцебска".