ФК “Віцебск” не дапамог брэсцкаму “Дынама” датэрмінова аформіць чэмпіёнства

Паядынак паміж “Віцебскам” і БАТЭ сёння выклікаў цікавасць прыхільнікаў беларускага футбола. У выніку, калі б барысаўчане згубілі ачкі ў Віцебску, чэмпіёнам датэрмінова стала б “Дынама” (Брэст).

Аднак віцяблянам не ўдалося спыніць гегемонію БАТЭ, і чэмпіёнская інтрыга захавалася. Барысаўчане адолелі наш клуб 1:2. На 60-й хвіліне Максім Скавыш вывеў сваю каманду наперад. Лідарства БАТЭ цягнулася некалькі хвілін, пакуль абаронца “Віцебска” Мікалай Золатаў дальнім ударам не зраўняў лік.

Пасля забітага гола віцябляне загулялі неяк смялей і, здавалася, што яны даціснуць бырысаўчан. Вышла наадварот. На 77-й хвіліне БАТЭ выйшаў наперад і тым самым захаваў свае шанцы на чэмпіёнства.

Чытайце яшчэ