ФК “Віцебск” не стрымаў брэсцкае “Дынама ў чэмпіёнскай гонцы
У віцебскіх футбалістаў сёння была магчымасць уставіць палку ў колы брэсцкаму "Дынама" і адкласці чэмпіёнскую інтрыгу да апошняга тура. Але шматгадовая гегемонія БАТЭ скончылася ў Брэсце, дзе мясцовае "Дынама" ўзяло верх над нашай камандай (1:0), тым самым заваявала залатыя медалі.
Гол у вароты "Віцебска" забіў напрыканцы першага тайма Аляксей Хабленка: ён скарыстаўся памылкай брамніка Дзмітрыя Гушчанкі, які няўпэўнена згуляў пры прыёме мяча.
Апошні матч гэта першынства "Віцебск" правядзе дома. Да нас завітае мозырская "Славія". Паядынак адбудзецца 1 снежня ў 14.00.