Адзін з цэнтраў КСП у СССР — вольная творчасць і інтэлектуальны супраціў у Барані пад Оршай

Невялікі гарадок Барань каля Оршы, праз размешчаны там у савецкія часы дужа высокатэхналагічны (аж да пэўнай ступені засакрэчанасці ) радыёзавод, прыцягваў да сябе тэхнічную інтэлігенцыю з усяго былога Савецкага Саюза.

Нядзіва, што ў апошнія дзесяцігоддзі існавання гэтай краіны горад Барань стаў месцам развіцця такой своеасаблівай формы творчай дзейнасці, як самадзейная (вядомая яшчэ як “аўтарская” ці “бардаўская”) песня. Многія даследчыкі савецкай эпохі адзначаюць, што самадзейная песня стала мастацкай і грамадскай рэакцыяй на цэнзуру, “казённы” змест і прымітыўную форму афіцыйнага савецкага мастацтва.

Апрача таго, трэба адзначыць, што ў часы жорсткага ідэалагічнага кантролю і ўладнага ціску любая праява самастойнай творчасці непазбежна станавілася формай інтэлектуальнага і мастацкага супраціву. Гісторыя самадзейнай песні мае шматлікія прыклады гэтага. Не пазбег рэпрэсій і клуб у Барані.

У тыя часы жыццё мянялася вельмі хутка, і многія з’явы і падзеі сыходзілі ў нябыт хутчэй, чым раней. Таму цяпер узнаўляць некаторыя з іх даводзіцца з пэўнай цяжкасцю. Але на дапамогу прыходзіць сусветнае Сеціва, якое дазваляе “знайсціся” удзельнікам і сведкам аддаленых у часе падзей (менавіта на гэтую магчымасць разлічвае і аўтар гэтае публікацыі☺).

Штуршком для маёй спробы ўзнаўлення гісторыі клуба самадзейнай песні ў Барані стала публікацыя ў мясцовых электронных медыях з нагоды смерці ў Мінску Уладзіміра Бобрыкава, чые тэксты і відэазапісы і дагэтуль можна знайсці ў Сеціве.

Менавіта ў каментарах да адной з такіх публікацый і прагучала імя Віктара Анікеева, у якасці стваральніка клуба. У адказ на мой ліст Віктар Дзмітрыевіч даслаў некалькі фотаздымкаў, са сваімі тлумачэннямі да іх:

  1. Першы склад клуба на фестывалі ў Мінску ў снежні 1980 года. За сталом сядзяць вядомыя аўтары і выканаўцы Юры Візбар, Вадзім Ягораў, Таццяна Нікіціна, з гітарай Сяргей Нікіцін.

Першы склад клуба на фестывалі ў Мінску ў снежні 1980 года. За сталом сядзяць вядомыя аўтары і выканаўцы Юры Візбар, Вадзім Ягораў, Таццяна Нікіціна, з гітарай Сяргей Нікіцін. Фота з архіва Віктара Анікеева

  1. Там сама. Побач з Таццянай Нікіцінай – вядомы аўтар і выканаўца Дзмітрый Сухараў.

Там сама. Побач з Таццянай Нікіцінай – вядомы аўтар і выканаўца Дзмітрый Сухараў. Фота з архіва Віктара Анікеева

  1. Так выглядаў Віктар Дзмітрыевіч Анікееў у чэрвені 1980 года, калі прыехаў ў Оршу і заснаваў клуб у Барані. Біяграфічная даведка на сайце bards.ru паведамляе крыху болей фактаў пра яго. Больш падрабязны аповяд пра арганізацыю і дзейнасць клуба Віктар Дзмітрыевіч абяцаў даслаць пазней.

Так выглядаў Віктар Дзмітрыевіч Анікееў у чэрвені 1980 года. Фота з архіва Віктара Анікеева

  1. Сучаснае фота В. Дз. Анікеева.

Віктар Анікееў. Courtesy photo

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ