Чалавек года Віцебска-2019
Мы трохі затрымаліся, але ўсё ж падрыхтавалі для чытачоў «ННВ» галасаванне, у якім яны павінны абраць самую выбітную асобу, найбольш паспрыяўшую вядомасці Віцебска. Сёлета сем кандыдатаў на гэтае званне.
Вольга Бузава — расійская попдзіва і зорка instargram-а прыцягнула ўвагу самым незвычайным спосабам. Перад канцэртам на «Славянскім базары ў Віцебску» Бузава сфатаграфавалася на плошчы Перамогі ў поясе для панчох, у якім потым выступала ў амфітэатры. Гэты яе пост у instargram выклікаў спрэчкі ў сеціве, а артаксальныя супольнасці абвінавацілі яе ў непавазе да памяці пра подзвіг савецкага народа.
Яўген Гайко — старшакласнік са школы №8 прыйшоў на дапамогу жанчыне, якую спрабавалі абрабаваць. Калі злодзей уцёк, юнак дапамог міліцыі знайсці яго і затрымаць.
Андрэй Карпаў — яшчэ адзін прыклад грамадзянскай мужнасці. Мужчына змог абязброіць злачынку і перадаць яго міліцыі — жахар Расіі пад пагрозай пісталета патрабаваў ад панамара Свята-Успенскага сабора перадаць яму царкоўныя каштоўнаці.
Глеб Каштанаў — мастак, які праславіў Віцебск, як сталіцу вулічных мастакоў. У мінулым годзе ён стварыў у нашым горадзе рэкурсіўны мурал «Камунальнікі зафарбоўваюць партрэт рэпера Снуп Дога», які адсылае да гісторыя шэрага вулічных прац, якія былі знішчаныя рознымі службамі або вандаламі.
Павел Кнурэк — 13-ты пробашч парафіі Езуса Міласэрднага ў Віцебску, якога па яго словах «пусцілі ў расход». Спадар Кнурэк — грамадзянін Польшчы, і беларускія ўлады не працягнулі яму дазвол для святарскага служэння ў Беларусі.
Віктар Нікалайкін — было ўжо мэр Віцебска, які пакінуў наш горад з дзвюмя незавершанымі даўгабудамі камунікацый (Полацкі пуцеправод і працяг праспекта Будаўнікоў), каб заняцца законатворчай дзейнасцю ў сферы жыллёвай палітыкі і будаўніцтва.
Юрый Суманееў — уладальнік «Белвест», абутковай фабрыкі, якая пачыналася як сумеснае нямецка-савецкае прадпрыемства, а ў мінулым годзе стала цалкам прыватнай, бо дзяржава прадала сваю долю. Акрамя таго упершыю ў свеце прамысловае прадпрыемства выйшла на ICO, спрабуючы прыцягнуць інвестыцыі пры дапамозе крыптавалютных тэхналогій і блокчэйна.
Галасаванне будзе цягнуцца да 23 лютага уключна.
Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2019?
- Вольга Бузава (57%, Галасоў: 7.182)
- Юрый Суманееў (29%, Галасоў: 3.668)
- Глеб Каштанаў (7%, Галасоў: 852)
- Яўген Гайко (4%, Галасоў: 479)
- Андрэй Карпаў (2%, Галасоў: 281)
- Павел Кнурэк (1%, Галасоў: 83)
- Віктар Нікалайкін (1%, Галасоў: 69)
Усяго галасоў: 12.614