Пасхальная вігілія ў Віцебску пад час эпідэміі COVID-19. Фотарэпартаж
Познім вечарам 11 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага ў Віцебску прайшла Літургія Велікоднай вігіліі, на якой пабываў фотакарэспандэнт “ННВ”.
На галоўную імшу літургічнага года, з гледжання на эпідэмію COVID-19, тут сабраліся толькі каля трыццаці вернікаў, калі не лічыць тых, хто дапамагаў у правядзенні богаслужэння.
Біскупа Буткевіча ў катэдры не было — ён цэлебраваў Пасхальную вігілію ў касцёле святога Антонія Падуанскага ў Паставах, адкуль вялася прамая трансляцыя для католікаў Віцебшчыны, якія не змаглі пайці ў храмы.