Народные новости Витебска

ФК “Віцебск” за дзве хвіліны прапусціў два мячы і ўпусціў перамогу

Сёмы тур нацыянальнага першынства па футболе віцебскай камандзе не прынёс дывідэндаў. “Віцебск”, перамагаў дома мозырскую”Славію” 2:1, аднак упусціў вікторыю.

Пасля першага тайма віцябляне саступалі гасцям 0:1 (лік быў адкрыты з пенальці). Але “Віцебску” атрымалася ўсталяваць парытэт і выйсці наперад - 2:1.

Праўда, лідарства гаспадароў пратрымалася 20 хвілін. На 86-й хвіліне “Славія” зраўняла лік на табло, а праз дзве хвіліны з 11-метровага выйшла наперад. І атрымала тры ачкі.