Яшчэ адным балам разжыўся віцебскі футбольны клуб у нацыяным першынстве. На гэты раз віцябляне згулялі ўнічыю са сталічным “Дынама», якое завітала да нас у госці.
Хуткі гол на 5-й хвіліне ў вароты “Віцебска” вымусіў засумнявацца ў здольнасці нашай каманды супрацьстаць “Дынама”. Мінула дзесяць хвілін - і віцябляне скарысталіся, бадай што, адзіным момантам за матч і ўсталявалі парытэт (1:1).
З такім лікам і завяршыўся матч.
Другі тайм прайшоў пад дыктоўку мінчукоў, хоць небяспечных момантаў “Дынама” стварыла няшмат. У адным з іх - на 61-й хвіліне - “Віцебск” выратаваў брамнік Дзмітрый Гушчанка.
Гэта трэція запар нічыя “Віцебска”.
Трэба адзначыць вельмі класную падрымку нашых трыбун на працягу гульні.