Сёння аршанскі міні-футбольны клуб на сваёй пляцоўцы пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Аляксея Папова аформіў чэмпіёнства краіны па міні-футболе.
Трэба адзначыць, што ў рэгулярным першынстве аршанская каманда атрымала 22 перамогі запар, не зведаўшы ні паразы, ні нічыйнага ліка.
З сур'ёзныі праблемамі "Вітэн" сутыкнуўся толькі ў плэй-оф у барацьбе за залатыя медалі. Аршанцам супрацьстаяў гомельскі "ВРЗ". Серыя за залатыя медалі цягнецца да трох вікторый адной з каманд. Клубам, каб выявіць мацнейшага, спатрэбілася правесці пяць матчаў.
Адметна для аршанскіх заўзятараў, што залатая кропка ў серыі "Вітэнам" была пастаўлена ў родных сценах, дзе мясцовыя футбалісты перамаглі гамяльчан 3:2.
Гэта другое запар чэмпіёнства "Вітэна" пад кіраўніцтвам Аляксея Папова.