Фотарэпартаж з пасхальнай вігіліі ў касцёле Езуса Міласэрднага ў Віцебску
У ноч з 16 на 17 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага ў Віцебску адбылася Літургія Велікоднай вігіліі.
Святочную імшу служыў пробашч касцёла ксёндз Валерый Марціноўскі — віцебскі біскуп Алег Буткевіч у гэты вечар быў Глыбокім.
Пад час службы адбылося хрышчэнне жанчыны, якая вырашыла стаць хрысціянкай. Нагадаем, што некалькі гадоў таму ў гэтым касцёле таксама на Вялікдзень хрысцілі маленькую дзяўчынку. Паколькі гэты раз хрысціўся дарослы чалавек, то таксама быў праведзены абрад намашчэння.
Імша, пачынаючы ад асвячэння агню, ад якога потым прыхаджане запалілі свечкі, цягнулася больш за дзве гадзіны. Па яе завяршэнні вернікі рушылі працэсіяй вакол будынка касцёла Езуса Міласэрднага.