У Віцебскай дыяцэзіі дзеці прымаюць першую камунію. Пабывалі ў касцёле св. Барбары
29 траўня ў касцёле святой Барбары ў Віцебску каля дзясятка дзяцей упершыню прынялі камунію. Карэспандэнт “ННВ” пабываў на гэтай урачыстасці.
У каталіцкім касцёле пад час гэтага абраду дзеці ўпершыню прымаюць святое прычасце. Гэтаму папярэднічае сур’ёзная падрыхтоўка, калі малыя цягам двух гадоў праходзяць адмысловае навучанне.