Народные новости Витебска

На “Славянскім базары” прадаюць мерч ад Аляксандра Лукашэнкі

На пляцоўцы каля Летняга амфітэатра стаіць шапік, у якім надчас "Славянскга базару" прадаюць мерч ад Аляксандра Лукашэнкі.

Тут можна набыць футболкі, бейсболкі, кружкі, магніты і інш. Майкі, да прыкладу, каштуюць ад 20 да 25 рублёў.

На сувеніры і адзенне ёсць попыт. Так, за тыя 5 хвілін, пакуль мы рабілі гэтыя здымкі, з пакупкамі пайшлі два чалавекі. Жанчына набыла футболку з надпісам "Будет очень интересно", а мужчына - з вядомай цытатай "Вы красавцы!", адрасаванай сілавікам.

Пакупку ўпакоўваюць у папяровы пакет і даюць у падарунак чырвона-зялёны сцяжок.