У Віцебску адбудзецца канцэрт арганнай музыкі
4 снежня ў касцёле святой Барбары ў Віцебску пройдзе канцэрт арганнай музыкі.
Кацярына Іванова выканае творы Іагана Себасцьяна Баха, Дзітрыха Букстэхудэ, Феранца Ліста і Тэадора Дзюбуа.
Пачатак канцэрта ў 13:00. Уваход вольны, але будуць збірацца ахвяраванні.