24 снежня у віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага прайшла ўрачыстая імша на свята Божага Нараджэння, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Сёлета жыхары Віцебшчыны маглі ўбачыць гэтую ўрачыстасць дыстанцыйна — абласное тэлебачанне вяло прамую трансляцыю са службы як на тэлеканале «Беларусь 4 Віцебск», так і ў інтэрнэце.