Барысу Хамайдзе споўнілася 75 гадоў

Самы нязломны віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда сёння святкуе 75-гадовы юбілей.
Барыс Хамайда. Фота Сержука Серабро

У 1991 годзе Барыс Хамайда зарэгістраваў адно з першых незалежных выданняў у Віцебску — газету “Выбар”. На гэтае СМІ ён ахвяраваў грошы, заробленыя за некалькі гадоў працы на станцыі Цюмень у Сібіры.

Годам раней, разам Уладзімірам Плешчанкам Хамайда стварыў у Віцебску клуб выбаршчыкаў “За дэмакратычныя выбары”.

Одно из задержаний Бориса Хамайды возле Синего Дома. Фото Сергея Серебро

Пасля скасавання ліцэнзіі газеты “Выбар”, Барыс Ханонавіч яшчэ доўга знаходзіў спосабы для яе выдання і распаўсюду.

Дзякуючы сваім стаічным адзіночным пікетам у цэнтры Віцебска ля Сіняга дома спадар Хамайда стаў адным з сімвалаў горада і змагання за свабоду.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ