Віцяблян запрашаюць на творчую сустрэчу «(НЕ)ПРЫПЫНАК» з паэтам, пісьменнікам, фатографам і вядучым рэдактарам тэатра імя Якуба Коласа Алесем Замкоўскім.
Сярод гірляндаў і аўтарскіх фотаздымкаў, пад гукі глюкафона, паслухаем глыбокія, метафарычныя, крыху дэкадэнскія і, адначасова, пяшчотныя вершы на беларускай мове, пачуем цікавыя апавяданні пра тое, чым сёння жыве тэатр, а таксама сам Алесь.
Кампазітар і музыка Міхаіл Рубін прэзентуе шаноўнай публіцы песні на вершы Алеся.
А мы просім і вас крыху падрыхтавацца. Падчас імпрэзы адбудзецца конкурс чытальнікаў вершаў, вядома, з прызамі для самым адважных і натхнёных!
Таксама ў вас будзе магчымасць здабыць неардынарны фотаздымак з калекцыі аўтара, на якім Алесь уласнаруч запісаў радкі для вас.
Прыходзьце, будзе ўтульна і нязвыкла!
Сустрэча адбудзецца 5 сакавіка (нядзеля) ў 17:00 у арт-прастора «UPGRADE» на Кастрычніцкай вуліцы, 2.
Уваход: 10 рублёў, студэнты – 5 рублёў.
Інфармацыя можна атрымаць па наступных тэлефонах:
+375 (29) 890 28 40 Інга
+375 (29) 548 02 94 Марына
Алесь Замкоўскі – творца, які чытае, слухае, назірае і знаходзіцца ў няспынным пошуку. *
*Піша вершы, тэксты, драмы, захапляецца арыгамі, робіць пастаноўкі ў школьным тэатры, грае на глюкафоне, здымае фота і публікуецца ў Інстаграм.
Паходзіць з Полацку. Пісаць вершы і займацца тэатрам пачаў з 14 год.
Скончыў факультэт беларускай філалогіі і культуры ВДУ імя П.М.Машэрава.
Пэўны час працаваў у газеце.
Апасля - набыў фотаапарат і пачаў фатаграфаваць. Здымае тое, што прыносіць асацыяцыі, натхняе і ўяўляецца прыгожым, незвычайным. Тое, што стварае жаданне пісаць тэксты. Працуе вядучым рэдактарам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
Аўтар кнігі вершаў "Наступны прыпынак".