Перанос!!!! (У віцебскім касцёле св. Барбары дадуць арганны канцэрт, каб сабраць грошы на рамонт даху(

Увага! Па тэхнічных прычынах канцэрт перанесены, яго дату мы паведеамім пазней!

23 красавіка, у нядзелю, у касцёле святой Барбары ў Віцебску адбудзецца вялікодны канцэрт арганнай музыкі.
Урачыснае набажэнства на Вялікдзень у касцёле святой Барбары ў Віцебску. Фота Серужка Серабро

Канцэрт пачнецца ў 13:30. Выконваць музычныя творы на аргане будзе Кацярына Іванова. Яна выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з'яуляецца дыпламантам XІV Адкрытага фестывалю арганнай музыкі (Гатчына — Санкт-Пецярбург), навучэнка Акадэміі старадаўняй музыкі ў Грацы (Аўстрыя), удзельніца V Міжнародных арганных асамблеі (Калінінград), майстар-класаў Трумера (Аўстрыя), Пірхонена (Фінляндыя), Зілінга (Германія), Ле Прадо (Францыя), Прайзнера (Польшча), Шмітава (Расія).

Уваход на канцэрт вольны. У той жа час будуць збірацца ахвяраванні, бо дах касцёла патрабуе рамонту.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ