Памёр Хрыстафор Жаляпаў, ня стала яшчэ аднаго з заснавальнікаў дэмакратычнага руху ў Віцебску

15 траўня стала вядома, што з жыцця пайшоў Хрыстафор Савельевіч Жаляпаў.
Памёр Хрыстафор Жаляпаў, ня стала яшчэ аднаго з заснавальнікаў дэмакратычнага руху ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Спадар Жаляпаў нарадзіўся ў 1949 годзе, да свайго 74-годдзя ён не дажыў усяго чатыры дні. Скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут культуры імя Н. К. Крупскай, атрымаўшы вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Культурна-асветніцкая работа».

Віцяблянам, напэўна, ён найперш вядомы як кіраўнік мясцовага аддзялення «Фонда імя Льва Сапегі», якое ў другой палове 1990-х і пачатку 2000-х гадоў займалася падтрымкай грамадскіх і культурных ініцыятыў у паўночным рэгіёне Беларусі.

Таксама ім быў створаны «Еўрапейкі клуб». У гэтым дамку на ўскрайку Віцебска прайшло шмат цікавых імпрэзаў, пра якія не аднойчы пісалі і «Народныя навіны Віцебска».

Хрыстафор Жаляпаў быў удзельнікам шматлікіх грамадскіх арганізацый і рухаў, займаў у тым ліку і кіраўнічыя пасады. Сябра сойму Парты БНФ апошняга склікання (2020 год).

Ужо шмат гадоў Хрыстафор Савельевіч змагаўся з цяжкім захворваннем, але, нягледзячы на гэта не пакідаў грамадскай працы.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ