ХК “Віцебск” уступіць у чэмпіянат Беларусі з новым галоўным трэнерам
Пазаўчора ў якасці галоўнага трэнера ХК ”Віцебск” быў прызначаны беларускі спецыяліст Валерый Варонін.
Кантракт з ім падпісаны на два гады, але ён прыдугледжвае працяг яшчэ на год у выпадку паспяховага выступлення віцебскай дружыны ў чэмпіянатах Беларусі. Да новага прызначэння спадар Варонін з 2004 года працаваў ў хакейным клубе Латвіі “Металургс”.
У чацвер, 3 верасня, стартуе 18-ы чэмпіянат Беларусі па хакею з шайбай. У ім бяруць удзел 14 каманд, прычым тры з іх – з суседніх краін. Дзве з Латвіі – “Металургс” (Ліепая) і “Дынама-Юніёрс” (Рыга), адна з Украіны - кіеўскі “Сокал”. 18-ы чэмпіянат ХК ”Віцебск” распачне 4 верасня сустрэчай на сваёй пляцоўцы з наваполацкім “Хімікам- СКА”. Пачатак гульні ў 18.30.