14 кароў загінула пры сутыкненні з цягнікамі каля Гаранаў

7 верасня паміж 1:45 і 2:30 на 613 і 615 кіламетрах перагона Гараны—Фаміно ў Полацкім раёне грузавымі цягнікамі былі збітыя 14 кароў, паведамляе прэс-цэнтар УУС на транспарце.

Затрымка ў руху цягнікоў склала 30 хвілін, цеплавозам нанесеныя пашкоджанні. Зараз падлічваецца сума стратаў. Трупы кароў перададзеныя СВК “Гараны-Агра”, якому належаў статак.

Як мы паведамлялі, месяц таму статак кароў у Талачынскім раёне спыніў рух цягнікоў на 3 гадзіны
.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ