У цэнтры Віцебска пасялілася ваўчыца

У Віцебскім заапарку папаўненне – нядаўна тут пасялілася двухгадовая ваўчыца Герда. Двухгадовую лясную драпежніцу перадаў сюды жыхар Наваполацка. За ўсю гісторыю гарадскога заапарка воўк тут з’явіўся ўпершыню.

Пакуль што Герда праходзіць каранцін і жыве ў клетцы для драпежнікаў сямейства кашачых. Яшчэ не так даўно гэта былі “апартаменты” ўлюбёнца віцебскай публікі льва Рыгуса. У бліжэйшы час ваўчыцу збіраюцца перавесці ў спецыяльны вальер.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ