У санаторыях Віцебшчыны сёлета адпачылі больш за 1000 замежнікаў
У асноўным, гэта былі жыхары краін СНД. Адпачынак у Беларусі завабіў таксама некаторых грамадзян Латвіі, Эстоніі, Швецыі, Ізраіля.
Санаторыі і пансіянаты Віцебскай вобласці гэтым летам былі запоўнены на 120% и прынялі больш за 25 тысяч чалавек, рэалізаваўшы фізічным і юрыдычным асобам амаль 8 тысяч пуцёвак.
Як адзначылі ў Віцебскім абласным упраўленні рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, гэта вынік дзейнасці аддзелаў маркетынгу, якія з гэтага года пачалі працаваць ва ўсіх санаторыях вобласці, а таксама рэклама прыдзвінскіх здраўніц на турыстычных выставах у Маскве, Смаленску і Санкт-Пецярбурзе.