ХК “Віцебск” адолеў апанентаў з Бабруйска
Учора ў гасцях віцебскі клуб з лікам 3:0 абыграў “Шыннік”. Выніковымі для нашых землякоў былі першы і другі перыяды.
У першым перыядзе шайбы ў вароты суперніка закінулі: Ягор Цурыкаў (гуляючы ў большасці) і Аляксей Герлоўскі. У другім перыядзе, гуляючы ў большасці, вароты месцячаў ужо паражае Арцём Гнідэнка.
Ад васьмёркі мацнейшых віцяблян аддзяляюць 9 ачкоў. Ёсць яшчэ шанцы ўвайсці ў васьмёрку і замацавацца там, але для гэтага віцебскім хакеістам трба толькі перамагаць.