Супраць Сяргея Каваленкі ўзбуджана крымінальная справа
За вывешваньне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай ёлцы Віцебска супраць Сяргея Каваленкі ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 339, частка 2 КК (хуліганства, здзейсненае паўторна, або групай асоб, альбо звязанае з супрацівам асобе, якой спыняліся хуліганскія дзеяньні, альбо спалучаны з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання). Згодна гэтаму артыкулу віцебскаму актывісту пагражае 6 гадоў пазбаўлення волі.
Зараз Сяргей Каваленка рашэннем пракурора змешчаны на 2 месяцы ў СІЗА. 8 студзеня ў яго кватэры, дзе акрамя спадара Каваленкі пражывае яго жонка і малы сын, прайшоў ператрус.
Як стала вядома “ННВ” ў Віцебску ствараецца грамадскі камітэт у абарону зняволенага актывіста апазіцыі. Першы сход камітэта мусіць адбыцца 11 студзеня.