ХК “Віцебск” саступіў “Шахцёру”
У чарговай хатняй сустрэчы хакеісты “Віцебска” саступілі гасцям з Салігорска. Гэты паядынак завяршыўся з лікам 2:4.
Бездакорна глядзеліся ў першым перыядзе віцябчане, якія стварылі вострых момантаў больш, чым госці. Гуляючы ў меншасці, яны не толькі абараняліся, але і стваралі непрыемнасці ля варот суперніка. Адзінага, чаго не хапіла “сіне-белым ”, – індывідуальнага майстэрства. Тым не меньш на перапынак каманды пайшлі з лікам 1:0 на карысць гаспадароў.
Пасля перапынка гульня месцячаў разладзілася ў абароне, за што прыйшлося заплаціць двойчы.
У трэцім перыядзе для “мядзведзяў” няўдалай стала 48-я хвіліна, на якой была прапушчана яшчэ адна шайба. Праз тры хвіліны абаронца гаспадароў Антон Пульвер скарачае лік. За 20 секунд да фінальнай сірэны выконваючы абавязкі галоўнага трэнера віцябчан Сяргей Каралёў мяняе галкіпера на шостага палявога гульца. Але гэта толькі паспрыяла гасцям для чарговага ўзяцця варот.