ХК “Віцебск” зноў па-за зонай плэй-оф
Усяго адзін тур віцебскія хакеісты пратрымаліся ў васьмёрцы мацнейшых. Няўдалыя выступы “мядзведзей” на гэтым тыдні ў Латвіі з мясцовымі клубамі вымусілі іх апусціцца на радок ніжэй у турнірнай табліцы.
На пачатку тыдня, у аўторак, бела-сінія саступілі “Дынама-Юніорс” з лікам 1:3, а ўчора, мякка кажучы, здзівілі сваіх прыхільнікаў. Перамагаючы “Металургс” з лікам 3:0, яны ўмудрыліся прайграць 3:4. Прычым тры шайбы ў вароты нашых землякоў уляцелі за дзве з паловай хвіліны да заканчэння другога перыяду!
Хочацца спадзявацца, нягледзячы на чарговае “падзенне” “мядзведзей”, што віцебскія заўзятары яшчэ пабачаць барацьбу свайго клуба ў плэй-оф.