Віцебскі беспрацоўны вырабляў сурагатную гарэлку

У Віцебску ў гаражы па вуліцы 39-ай Арміі супрацоўнікі праваахоўных органаў і ўпраўлення Дэпартаменту фінансавых расследванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі ліквідавалі падпольны міні-цэх па вырабу сурагатнай гарэлкі.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС аблвыканкама, у гаражы канфіскавалі 140 бутэлек вадкасці з падробнымі этыкеткі гарэлкі «Сталічная», 160 бутэлек з этыкеткамі гарэлкі «Пасольская» Віцебскага лікёрагарэлачнага завода і акцызнымі маркамі Беларусі, а таксама 13 літраў спірту.   

У дачыненні да гаспадара падпольнага міні-завода – беспрацоўнага жыхара Віцебска – заведзена крымінальная справа.

Меткі:

Чытайце яшчэ