Д. Дзянісаў зьмешчаны ў гомельскі СІЗА

Затрымалі Дзянісава 16 лютага. Яму закідаецца «арганізацыя і падрыхтоўка групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак» (арт. 342 ч.1 КК). Хлопца ўтрымліваюць у СІЗА № 3 Гомеля. Там пацьвярджаюць факт утрыманьня пад вартай Дзянісава, але пры гэтым адмаўляюцца ўзяць перадачу для яго. Паводле відавочцаў, у момант затрыманьня хлопец быў лёгка апрануты.

У СІЗА кажуць, што Дзянісаў хутка будзе перавезены ў іншае месца ўтрыманьня, але куды канкрэтна стане вядома ў дзень адпраўкі. Мінулым летам супраць Дзяніса Дзянісава, а таксама Крысьціны Шацікавай ды Тацяны Елавой была распачатая крымінальная справа па факце вывешваньня ў Віцебску бел?чырвона?белых сьцягоў.

Меткі:

Чытайце яшчэ