Знойдзены невядомы партрэт Адама Міцкевіча пэндзля Івана Хруцкага
Партрэт Адама Міцкевіча выкананы, верагодна, самім Іванам. Хруцккім з’явіцца ў зборы жывапісу Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Партрэт быў знойдзены пры падрыхтоўцы выставы праўнучкі Хруцкага сярод працаў Мацееўскай. Згодна лазернай матэрыялаведчай экспертызе дата стварэння працы — 1850-я гады.
Чакаецца правядзенне мастацказнаўчай экспертызы і рэстаўрацыйныя працы.