Дызайн — мова зносін

Святло и цень. Дызайнер - Хуа ЦзяньсЁнь. Фота Таццяны СалаўёвайВыстаўка кітайскага дызайна адкрылася ў цэнтры эстэтычнага выхавання “Маладзік” школы мастацтваў № 3 Віцебска. Тут прадстаўлены лепшыя абразцы графічнага дызайна Кітая: афішы, эмблемы, упакоўкі, абложкі і спецыяльны дызайн для Алімпіяды-2008 у Пекіне. Гэта выстаўка аствятляе 20-гадовы шлях развіцця кітайскага дызайна.

У творах мастакоў-дызайнераў гучаць вытокі старажытнай кітайскай культуры. Некаторыя работы раскрываюцца з нечаканага боку: у адной з іх ў вобразе касмічнага чалавека зашыфраваны план Пекіна, у многіх іншых – нацыянальныя кітайскія сімвалы, знакі.

Галіна дызайна зараз адна з самых дзееспасобных у Кітае і развіваецца найбольш хуткімі тэмпамі, а кітайскія плакацісты і графікі займаюць на міжнародных конкурсах дызайна самыя прэстыжныя ўзнагароды. Перад тым, як прыбыць у Віцебск, работы кітайскіх дызайнераў экспанаваліся ў галерэі Акадэміі мастацтваў у Мінску. Выстава прыадкрывае беларусам духоўны свет кітайскага народа, яго гісторыю.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ