У Віцебску КГБ пачало масавыя допыты
На допыты ў КГБ у Віцебску па справе “Маладога фронту” былі выкліканыя: Уладзіслаў Чэрнік, Алена Багданава, Крысціна Міхайлава, Юлія Матусевіч і Андрэй Данілеўскі, пра гэта паведаміў mfront.net.
Допыты вядуцца не толькі ў КГБ, але і па месцы навучання маладых людзей. Так, па звестках “Народных навінаў Віцебска”, зараз супрацоўнікі спецслужбаў знаходзяцца ў сярэдняй шоле №37 Віцебска.