ХК “Віцебск” завяршыў матчы за выхад у фінал Кубка Беларусі

Па суме ўсіх гульняў віцябскія “мядзведзі” ў сваёй групе не набралі ніводнага ачка. Наваполацкаму “Хіміку-СКА” саступілі 3:2, “Брэсту” – 2:4, мінскаму “Юнацтву” – 6:3. Апошнюю гульню віцябчане правялі ўчора на сваёй пляцоўцы з “Гомелем”, вынік – 4:5.

Больш выразную гульню “мядзведзей” ва ўчорашнім матчы можна было назіраць у першым перыядзе. Адзінае, што ўсё псавала, – гэта няўпэўненасць і недакладнасць віцебскіх абаронцаў, што дазвалялі гасцям “расстрэльваць” і двойчы прабіць брамніка. Няблага ў гаспадароў абстаялі справы з рэалізацыяй лішняга: з двух магчымасцей рэалізаваны дзве.

У другім перыядзе бела-сінія не маглі нічога супрацьпаставіць гасцям. Тройчы гулялі ў большасці, але нават стварыць нешта небяспечнае ля брамы суперніка не атрымлівалася. Госці ж упэўнена пайшлі наперад – 2:4.

Апошнія 20 хвілін, па сутнасці, нічым не адрозніваліся ад другога адрэзка гульні. Адзінае, – віцябчане двойчы рэалізавалі свае галявыя магчымасці. На 53-й хвіліне Мікіта Кудрын, атрымаўшы перадачу ля сіній лініі суперніка ад Аляксандра Абакунчыка, здзейсніў сольны праход і аформіў дубль у сустрэчы (3:5). За тры секунды да фінальнай сірэны Васіль Паланіцкі мацнейшым ударам ад сіняй лініі скараціў лік.

У фінальным матчы Кубка Беларусі сустрэнуцца мінскае “Юнацтва” і жлобінскі “Металург”. Лядовая супрацьстаянне за трафей пройдзе 31 жніўня. Тэлеканал “Лад” у гэты дзень у 22.50 пакажа гэту сустрэчу (у запісы).

Меткі:

Чытайце яшчэ