“Мядзведзі” вярнуліся ў васьмёрку мацнейшых

Пасля серыі параз у гэты чацвер ХК “Віцебск” быў вымушаны заняць 9-ты радок турнірнай табліцы чэмпіяната Беларусі. Але доўга там не затрымаўся. Учорашняя перамога над магілёўскім “Хімвалакно” (3:2) узняла віцяблян на 7-е месца.

Вельмі добра распачалі месцячы гэты матч. Іхнім заўзятарам не прыйшлося доўга чакаць чырвонага святла за брамай магіляўчан. Антон Палушын на чацвёртай хвіліне выводзіць бела-сініх наперад. Не мінула і 30 секунд – лік ужо 2:0. Здавалася, што “Віцебск” з такой гульнёй пераможа суперніка без усялякіх праблем. Але складанасці ў “мядзведзей” пачаліся ў сярэдзіне першага перыяду, калі двойчы гулялі ў большасці і не нанеслі ніводнага кідка. Раслабленасць віцебскіх хакеістаў дазволіла гасцям напрыканцы 19-й хвіліны скараціць лік.

Непазнавальна глядзеліся гаспадары пляцоўкі ў другім адрэзку гульні: віцябляне нанеслі ў створ брамы магіляўчан усяго адзін кідок. Затое госці паспелі зраўняць лік і прымушалі брамніка ХК “Віцебск” Арунаса Алейнікаваса выратоўваць каманду ў безнадзейных выпадках.

У апошнія 20 хвілін ”Віцебск” зноў загуляў у хуткі ўпарты хакей, што і дазволіла яму закінуць шайбу і набраць тры ачкі.

Меткі:

Чытайце яшчэ