У Віцебску адзначылі юбілей мясцовай місіі “Карытас” (Фота)

2 кастрычніка ў віцебскім касцёле святой Барбары адбыліся ўрачыстасці з нагоды дзесятай гадавіны працы мясцовай рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае Таварыства Карытас». Гэта дабрачынная арганізацыя пачала сваю дзейнасць на Віцебшчыне пасля ўтварэння ў 1999 годзе Віцебскай дыяцэзіі.
У  Віцебску адзначылі юбілей мясцовай місіі “Карытас”. Фота Сержука Серабро

Рух “Карытас” узнік у Германіі ў 1867 годзе як аб’яднанне католікоў для ўзаемадапамогі і ўзаемнай духоўнай падтрымкі. З таго часу «Карытас» працуе пад кіраўніцтвам Касцёла як аўтаномная арганізацыя, 162 аддзяленні дзейнічаюць больш чым у 200 краінах. Грэчаскае слова “Caritas” перакладаецца як “каханне міласэрднае” — каханне бескарыснае, якое не прызнае межаў, умоў і градацый па палітычных, нацыянальных, рэлігійных і іншых прыкметах.

У  Віцебску адзначылі юбілей мясцовай місіі “Карытас”. Фота Сержука Серабро

Першым праектам “Карытас” у Віцебскай дыяцэзіі стаў прыём гуманітарнага грузу, які ішоў на дапамогу дзецям з незабяспечаных сямей, людзям састарэлага ўзросту, шматдзетным сем’ям. На той час гэта была адна з найактуальнейшых праблем беларускага грамадства.

У  Віцебску адзначылі юбілей мясцовай місіі “Карытас”. Фота Сержука Серабро

На сённяшні дзень самым галоўным праектам арганізацыі з’яўляецца апекаванне людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Клубы, якія займаюцца дапамогай гэтай катэгорыі насельніцтва дзейнічаюць у Віцебску, Міёрах і Глыбокім. Яны аб’яднаныя пад адной назвай “Бэтэль”.

У  Віцебску адзначылі юбілей мясцовай місіі “Карытас”. Фота Сержука Серабро

Святую Імшу, якая пачала ўрачыстасці юбілею, канцэлебравалі біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек.

У  Віцебску адзначылі юбілей мясцовай місіі “Карытас”. Фота Сержука Серабро

На святкаванне прыехалі прадстаўнікі замежных аддзяленняў «Карытас» з Аўстрыі, Германіі, Польшчы і Чэхіі, сябры дабрачынных рухаў «Бэтэль» і «Рэнавабіс», а таксама дыпламаты з Латвіі, Польшчы, Чэхіі, прысутнічаў прадстаўнік Аддзела па справах рэлігій і нацыянальных меншасцей Віцебскага аблвыканкама. Урачыстасці завяршыліся дабрачынным канцэртам Віцебскай абласной філармоніі.

У  Віцебску адзначылі юбілей мясцовай місіі “Карытас”. Фота Сержука Серабро

У  Віцебску адзначылі юбілей мясцовай місіі “Карытас”. Фота Сержука Серабро

У  Віцебску адзначылі юбілей мясцовай місіі “Карытас”. Фота Сержука Серабро

У  Віцебску адзначылі юбілей мясцовай місіі “Карытас”. Фота Сержука Серабро

Меткі: ,

Чытайце яшчэ