Паміж сабой спаборнічалі хлопцы з залатымі рукамі
На заводзе "Візас" прайшоў трэці абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых токараў, фрэзероўшчыкаў, слесараў. У ім ўдзельнічалі 46 спецыялістаў з розных гарадоў Віцебшчыны. Яны выканалі практычныя заданні па вырабу розных дэталяў, паказалі веды тэорыі сваёй прафесіі, а таксама правілаў тэхнікі бяспекі.
У намінацыі ""Слесар-інструмантальшчык"перамог Аляксей Бураўцаў, які працуе на заводзе "Візас". Сярод фрэзероўшчыкаў першае месца падзялілі аршанцы Дзмітрый Набаенка і Міхаіл Сіляўцоў (завод "Чырвоны барацьбіт"). Лешым токарам журы назвала Віктара Гайдука з "Візаса". Пераможцы атрымалі каштоўныя прызы і рэкамендацыі для прысваення чарговага кваліфікацыйнага разраду.