У Віцебску з’явіўся хостэл
Хостэл –нешта сярэдняе паміж інтэрнатам і гатэлем. Пастаяльцу тут прапаноўваюць неабходны мінімум зручнасцей за невялікі, ў параўнанні з гатэлямі, кошт. Першы ў Віцебску, а бадай што і ў Беларусі, хостэл носіць назву Jazz. Пачаў працаваць ён зусім нядаўна.
Ідэя стварэння хостэлу прыйшла ў галаву прадпрымальніку Уладзімеру Рамановічу.
-Мы зрабілі ўсё, каб нашым гасцям было ўтульна, каб яны маглі адпачыць, - распавядае Рамановіч і пералічвае тое, чаго ў пакоях… няма і нельга. Няма тэлевізара, лядоўні, забаронена паліць і ўжываць алкаголь. Затое ёсць зручныя шырокія ложкі, агульныя прыбіральні на кожным паверсе, у холе, дзе знаходзіцца адміністратар, можна пасядзець ў інтэрнэце, паглядзець кіно, папіць гарбаты, тое-сёе прыгатаваць у мікрахвалёўцы. І незвычайны бонус – тэлескоп. Калі ня спіцца ці хочацца рамантыкі, можна паназіраць за зоркамі.
Адначасова ў хостэле могуць спыніцца чалавек 30. Амаль увесь абслугоўваючы персанал – студэнткі-валантэркі.