Тытанавая пазалота віцебскіх купалаў
Купал Дабравешчанскай царквы ў Віцебску пакрываюць бляхай з нітрыд-тытанавым пакрыццём, якое імітуе золата.
Адмысловую бляху, якая блішчыць на сонцы быццам залатая, вырабіла чэлябінскае прадпрыемства “Марыон”. Працу гэтай фірмы віцябляне ўжо маглі бачыць — “залатыя” купалы Васкрасенскай рынкавай царквы замаўлялі таксама ў іх.
Матэрыял для купалаў вырабляецца з нержавеючай сталі а потым на яго наносіцца адмысловае пакрыццё залацістага колеру з нітрыда тытана. Вытворца гарантуюць не менш як 50 гадоў эксплуатацыі такой канструкцыі ў атмасферы прамысловага горада. Па гэтай жа тэхналогіі выраблены і крыжы на Васкрасенскай і Дабравешчанскай цэрквах.