Бодзі-арт на экалагічную тэматыку
Экалагічны фестываль “Жывая вада” прайшоў у шумілінскай школе №1. Ён праводзіўся ў межах міжнароднага праекта “Назіранне за рэкамі”, а ўдзельнічалі ў ім 12 школьных клубаў з Шумілінскага, Бешанковіцкага і Гарадоцкага раёнаў. Гэта было не проста “сухое” мерапрыемства. Напрыклад, юныя эколагі паказалі нават ўменне рабіць бодзі-арт (малюнак на целе) на водную тэматыку.
На фестывалі прайшлі таксама майстар-класы па экспрэс-аналізу вады, акцыя “Блакітная стужка Шуміліншчыны”, розныя інтэлектуальныя гульні і прэс-канферэнцыі. Працавала перасоўная фотавыстава. Абдыўся конкурс фотаздымкаў і плакатаў на экалагічную тэматыку. Сваё прадстаўленне паказаў экатэатр.
Міжнародны праект “Назіранне за рэкамі”, ініцыятарам якога з’яўляецца кааліцыя “Чыстая Балтыка”, закліканы прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемаў малых рэк у басейне Заходняй Дзвіны. Беларускія школьнікі ўключыліся ў яго летась, піша абласная газета “Народнае слова”.