Надзея Бабкіна набывала музычныя інструменты ў майстроў з Віцебска
Бацька і сын Іван і Вячаслаў Козакі з Віцебска аднаўляюць старажытныя музычныя народныя інструменты. Многія знакамітыя артысты і калектывы, сярод якіх Надзея Бабкіна, ансамблі “Сябры”, “Харошкі”, набывалі інструменты менавіта ў віцебскіх майстроў.
У калекцыі таленавітай сям’і ёсць “капытца”, жалейка, дуда, “бразготка-зязюля”, грабяні і іншыя арыгінальныя інструменты, на якіх ігралі нашы продкі. Іван і Вячаслаў аднаўляюць іх па разнастайных гістарычных апісаннях і летапісах.
Гэтымі днямі ў Мінску ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі праходзіць выстава музычных інструментаў, ня якой прадстаўлена і калекцыя віцебскіх майстроў. Наведаць выставу можна да 26 верасня.