23 лютага абяруць “Красу Шуміліна-2011”
23 лютага шумілінскія мужчыны атрымаюць ад гарадскога Дома культуры ў падарунак конкурс прыгажосці. Жыхары Шуміліна абяруць самую прыгожую і таленавітую жанчыну свайго горада.
У конкурсе “Краса Шуміліна-2011” могуць прыняць удзел усе жанчыны і дзяўчаты ва ўзросце ад 16 да 31 года. На дадзены момант, як паведамляе газета “Герой працы”, паспаборнічаць за званне першай прыгажуні Шуміліна спрабуюць шэсць прэтэндэнтак:
Ганна Гаева, 18 гадоў, студэнтка Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава. Па гараскопу – Дзева. Мэтанакіраваная і крэатыўная. Зараз на першым месцы – вучоба.
Юлія Галуза, 24 гады, першы сакратар РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Па гараскопу – Стралец. Душа любой кампаніі. Захапляецца актыўным экстрэмальным адпачынкам.
Марына Жолудзева, 23 гады, прадавец райспажыўтаварыства. Па гараскопу – Шалі.
Спакойная і спагадлівая. Любіць парадаваць знаёмых смачнымі стравамі, асабліва ўдаецца торт “Венера”.
Ганна Іваноўская, 19 гадоў, інспектар аддзела кадраў раённага вузла электрасувязі. Па гараскопу – Вадалей. Аптымістка па жыцці. Любіць спяваць, займаецца музыкай з пачатковых класаў.
Любоў Касьянава, 20 гадоў, малодшы навуковы супрацоўнік Дома рамёстваў. Па гараскопу – Вадалей. Камунікабельная. Любіць спяваць і танцаваць.
Ганна Салаўёва, 18 гадоў, памочнік выхавацеля діцячага садка-ясляў №3 Шуміліна. Па гараскопу – Шалі. Мяккая, добрая. Захапляецца паэзіяй. Піша вершы.