На коласаўскай сцэне прагучыць рок-опера ў выкананні адэсітаў
На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа з 14 па 20 чэрвеня пройдуць гастролі Адэскага акадэмічнага тэатра музычнай камедыі імя Міхаіла Вадзянога.
Адэскія артысты прывязуць чатыры спектаклі. 14 і 16 чэрвеня віцебскія гледачы ўбачаць прадстаўленне ў гонар народнага артыста СССР Міхаіла Вадзянога, якое называецца “Бал у гонар караля”. 15 чэрвеня на коласаўскай сцэне прагучыць драматычная рок-опера “Трыстан і Ізольда” (кампазітар А.Нежыгай). 17 і 19 чэрвеня на суд віцябчан адэсіты прадставяць мюзікл кампазітара М.Самойлава “Безымянная зорка”. І напрыканцы гастроляў – 18 і 20 чэрвеня – украінскі тэатр пакажа мюзікл у стылі джаз кампазітара Е.Ульяноўскага “Дон Сезар де Базан”.