Запрашаем на экскурсіі
У межах “Фэста экскурсаводаў-2011” 30 красавіка адубудзецца экскурсія па Лужасна, а 1 траўня — па мясцінах Віцебска, адлюстраваных на акварэлях Юзафа Пешкі.
Экскурсію па Лужасна правядзе вядомы віцебскі краязнаўца Мікалай Півавар. Збор удзельнікаў прызначаны на прыпынку “Інтэрнат-гімназія” пасёлка Лужасна у 15.00 30 красавіка. Дабрацца туды можна аўтобусам №14 або маршруткамі.
Экскурсію “Віцебск вачыма Пешкі” правядзе Уладзімір Булаўскі. Удзельнікі збіраюцца 1 траўня ў 12:00 на плошчы Тысячагоддзя каля Дабравешчанскай царквы.