У Віцебску ў другі раз прайшоў Велікодны баль

У Віцебскім духоўным вучылішчы 9 мая прайшоў Велікодны баль. Танцавальны вечар, прысвечаны светламу святу, другі год запар арганізавала віцебскае моладзевае праваслаўнае брацтва ў імя святога праведнага Іаана Кранштацкага.У Віцебскім духоўным вучылішчы 9 мая прайшоў Велікодны баль. Фота Сержука Серабро

Рыхтуючыся да балю, маладыя людзі развучылі мноства розных танцаў. Ужо адны іх назвы гучаць як нешта прыгожае, хвалюючае, музычнае, старадаўняе: “Чорная алеманда”, “Сальтарэла”, “Сіртакі”, А яшчэ танчылі “”Немца”, “Вітаны” і армянскі танцы, “Конскі бранль”, “Вальс-прагулку”, “Вальс святога Бернара”, вальс “Гонар Ірландыі”… Ну і зразумела, як жа без белага вальсу!

У Віцебскім духоўным вучылішчы 9 мая прайшоў Велікодны баль. Фота Сержука Серабро

У залі панавала ўзнёслая атмасфера мілай старасветчыны: прыгожыя стройныя паненкі, галантныя кавалеры, бальныя і вячэрнія строі. Сучасныя хлопцы і дзяўчаты добра вывучылі і бальны этыкет. Няхай ён і занадта цырымонны для сённяшняга дня…

У Віцебскім духоўным вучылішчы 9 мая прайшоў Велікодны баль. Фота Сержука Серабро

У Віцебскім духоўным вучылішчы 9 мая прайшоў Велікодны баль. Фота Сержука Серабро

У Віцебскім духоўным вучылішчы 9 мая прайшоў Велікодны баль. Фота Сержука Серабро

У Віцебскім духоўным вучылішчы 9 мая прайшоў Велікодны баль. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ