Сцяг Полацка будзе ўзняты на найвышэйшых вяршынях усіх кантынентаў Зямл

Гэтую думку агучыў нараджэнец старажытнага беларускага горада Сяргей Батура.

Бізнэсовец, які захапляецца альпінізмам і зараз жыве ў Расіі, сёлета ў траўні ў групе з 12 чалавек здзейсніў узыходжане на Эвярэст. Напярэдадні паходу Сяргей Батура наведаў Полацк, дзе атрымаў з рук старшыні гарвыканкаму Уладзіміра Тачылы сцяг горада і капсулу з полацкай зямлёй. Зараз яна знаходзіцца на вышыні 8848 метраў, у найвышэйшай кропцы зямной паверхні. Тамсама быў разгорнуты і полацкі сцяг, паведамляе «Полацкі веснік». Грашовую прэмію, якую атрымаў ад полацкіх уладаў Сяргей Батура, ён вырашыў зрабіць першым унёскам на стварэнне ў беларускім горадзе клуба, дзе будуць рыхтаваць альпіністаў.

"
Химик"

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ