У Бешанкоўскім раёне разбіліся супрацоўнікі беларускага тэлебачання
5 ліпеня блізу 21 гадзіны каля вёскі Кашчэева зляцела пад адхон і перакулілася ў рэчку аўтамашына “Таёта”, на якой ехалі супрацоўнікі “Белтэлерадыёкампаніі”.
Машынай кіраваў выканаўчы прадзюсер “Белтэлеардыёкампаніі” Баранаў Д. В., а ў якасці пасажыраў ехалі адказны сакратар нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Блізнец Е. В., выканаўчы дырэктар “Белтэлеардыёкампаніі” Анастасія Ціхановіч, і невядомая жыхарка Масквы.
І кіроўца і пасажыры аўтамабіля пад час аварыі атрымалі траўмы рознай ступені і дастаўленыя ў бальніцу. Праваахоўныя органы высвятляюць ці не быў кіроўца пад уздзеяннем наркатычных ці алкагольных рэчываў.