Наваполацкія актывісты атрымалі вялікія штрафы за спробу адклікаць дэпутатаў
Учора трое грамадскіх актывістаў з Наваполацка – Валерый Шаўчэнка, Ігар Сухарукаў і Антон Ясіновіч – атрымалі вялікія штрафы (35, 30 і 25 базавых велічыняў адпаведна) за спробу рапачаць кампанію адклікання дэпутатаў. Гэта была першая падобная судовая справа ў Беларусі.
Нагадаем, што напрацягу месяца, з 27 чэрвеня да 27 ліпеня, у Наваполацку праходзіў месячнік пратэсту супраць скасавання льготаў. Падчас гэтай акцыі таксама ішоў збор подпісаў за адкліканне дэпутатаў Нацыянальнага сходу ад Наваполацку, якія падтрымалі такое рашэнне.
Але мясцовыя ўлады вырашылі, што арганізатары акцыі не выканалі юрыдычных працэдураў, прадугледжаных у дадзеным выпадку Выбарчым кодэксам. На іх завялі адміністрацыйную справу па артыкуле 9.10 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне парадку адклікання дэпутатаў. Мясцовы суд угледзіў у дзеяннях актывістаў тое ж самае.
Паводле “Радыё Свабода”.