У будучых ветэрынараў скралі стыпендыю

Каля 70 мільёнаў беларускіх рублёў скралі злодзеі з сейфа ў віцебскай ветэрынарнай акадэміі.

Грошы прызначаліся на выплату стыпендый студэнтам-першакурснікам. Яны атрымліваюць стыпендыю наяўнымі грашыма, а іншыя студэнты - па банкаўскіх картках. Каб дабрацца да грошай, злодзеі адчынілі металічныя дзьверы і ўзламалі сейф. Усё гэта яны паспелі зрабіць падчас абедзеннага перапынку.
Як паведамілі ў ветакадэміі, без стыпендыі першакурснікі не застануцца. Грошы будуць выдаткаваны з пазабюджэтных сродкаў, і атрымаюць іх студэнты сёння ці заўтра. А злодзеяў пакуль не знайшлі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ