Уладзіслава Кавалёва расстралялі
Сёння, 16 сакавіка, на хатні адрас Кавалёвых у Віцебску прышоў ліст з Вярхоўнага суда, у якім паведамляецца, што прысуд у адносінах да Уладзіслава Кавалёва прыведзены ў выкананне.
Ліст прышоў на імя Любові Кавалёвай, маці Уладзіслава Кавалёва. Жанчына сама дастала яго з паштовай скрыні. За подпісам намесніка старшыні Вярхоўнага суда Калінковіча ідуць 2 страшных сказы: «Сообщаю, что приговор Верховного суда Республики Беларусь от 30 ноября 2011 года в отношении Вашего сына Ковалева Владислава Юрьевича приведен в исполнение. Свидетельство о регистрации смерти Вы можете получить в отделе ЗАГСа администрации Первомайского района города Витебска».
Нагадаем, што за два дні да гэтага, 14 сакавіка, сталя вядома, што Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб непамілаванні Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.