“Рубон” не перайграў гасцей са сталіцы
Баскетбалісты віцебскага “Рубона” яскрава правялі матч на сваёй пляцоўцы з лідарам чэмпіянату – “Мінскам-2006”. Гульня трымала гледачоў у напружанні ўвесь час. Эмоцыі білі праз край.
У нашых хлопцаў добра атрымлівалася абараняцца, няблага яны глядзеліся і ў нападзенні. Упэўнена выконвалі штрафные кідкі. Невялічкае лідарства віцяблян у першай чвэрці сустрэчы ўнесла “раздрай” у стан мінчукоў – некаторыя з іх абменьваліся далёка не кампліментамі ў бок адзін аднаго.
На вялікі перапынак “Рубон” накіраваўся, ведучы ў ліку ў два ачкі. А далей выніковасць віцяблян паступова пайшла на спад. Асабліва гэта назіралася ў заключнай чвэрці, калі каманды згулялі пяць хвілін, а падапечныя Руслана Байдакова набралі толькі тры ачкі, што дазволіла суперніку мець перавагу ў дзесяць ачкоў.
За хвіліну да фінальнай сірэны гаспадары пляцоўкі скарацілі адставанне да шасці ачкоў (94:100). Але за гэткі час лік так і не змяніўся.